Witbier
Вясна — час асвяжальных стыляў піва. Але варта памятаць і пра халодную беларускую вясну. Таму наш новы вітбір мы зрабілі ў імперскай варыяцыі — значна больш моцным, чым звычайна такое піва бывае. А каб канчаткова здзівіць вас напрыканцы варкі мы дадалі пялёсткі ружаў, пюрэ бергамота і незвычайную прыправу — доўгі чорны перац піпалі з вострава Балі. У выніку піва атрымалася шчыльным, моцным, з насычаным цытрусава-парфумным пахам і складаным смакам — адначасова сухім і салодкім, з выразным пшанічным целам, адценнямі бергамота і перца ў паслясмаку і лёгкай кіслінкай на фінішы. Частку піва мы перапампавалі ў бонду з-пад кальвадоса, каб раскрыць іншыя грані гэтага напою, а частку можна паспрабаваць ужо зараз.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: Witbier
- Алкоголь: 10.5% ABV
- Начало выпуска: 17.04.2021
- Плотность: 19.5%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4266999
- Солод: Flaked Wheat × Pilsner
- Добавки: Bergamot × Rose × Black Pepper
- Рейтинг в Untappd: 4.152 (153 оценки)