1
IPA - Imperial / Double New England
2
Strata — хмель, які з’явіўся на рынку толькі ў 2018 годзе, хоць эксперыментальныя гатункі піва з ім былі прадстаўленыя амаль дзесяць гадоў таму. Ягонай селекцыяй займаўся Арэгонскі універсітэт сумесна з кампаніяй Indie Hops, а асноўным продкам Strata стаў еўрапейскі гатунак Perle. Але ў адрозненне ад прашчура, які характарызуецца зельлявата-кветкавым профілем, Strata вылучаецца фруктовымі адценнямі. У нашым новым падвойным NEIPA ён праявіўся ноткамі дыні, маракуі, манга, а таксама цытрусавымі тонамі. Разам з мутнай і шчыльнай базай атрымалася піва з выразным хмелевым пахам і сакавітым сагравальным смакам.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: IPA - Imperial / Double New England
- Алкоголь: 8.6% ABV
- Начало выпуска: 26.02.2021
- Плотность: 20.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4195672
- Хмель: Strata
- Солод: Pilsner × Flaked Oats
- Рейтинг в Untappd: 4.25 (227 оценок)