Malanka

Smuha: Hallertau Blanc

1

IPA - Imperial / Double New England

ABV
8.50
IBU
0.00
OG
19.50
2

Hallertau Blanc — не самы відавочны выбар хмелю для піва ў стылі NEIPA, але мы лічым, што ён дастойны нашай найбольш папулярнай лінейкі Smuha. Гэты гатунак паходзіць ад знакамітага амерыканскага гатунку Cascade, але дзякуючы еўрапейскай культывацыі і асаблівасцям клімату ён набыў новыя цікавыя рысы. Профіль Hallertau Blanc у піве часцей за ўсё параўноўваюць з белым вінаградам, бузіной, а таксама косткавай садавінай. У нашым моцным, мутным і духмяным NEIPA праявіліся ўсе гэтыя адценні, зрабіўшы піва падобным на мускат. У паху таксама заўважныя ноткі вінаграднай скуркі, ягад агрэсту і смуродзінаў, лісця чорнай парэчкі. Смак сакавіты, насычаны, сагравальны з лёгкай гарчынкай у паслясмаку.

Описание производителя

НАПИШИТЕ НАМ

Пивоварня Malanka

Мы с радостью проконсультируем Вас по любым вопросам.