1
IPA - Belgian
2
Гэта — другі гатунак у лінейцы «Слота», прысвечанай IPA ў бельгійскай стылістыцы. Такая варыяцыя вылучаецца на фоне іншых IPA за конт дадатковых фенольных і эстэрных адценняў, дзякуючы адмысловым штамам дрожджаў. У гэты раз дапаўняе дражджавы профіль амерыканскі хмель Simcoe найноўшага ўраджаю. Ён ўтрымлівае даволі шмат альфа-кісляў, якія адказныя за горыч, а таксама іншыя алеі, якія фармуюць пах і смак піва. Вынікам гібрыднага стылю стала крыху затуманенае залаціста-жоўтае піва з асвяжаючым пахам цытрусаў і ягадаў, да якіх далучаюцца лёгкія тоны молатага перцу і гваздзікі. Смак чысты, соладавы, з выразнай горыччу і адценнямі абрыкоса і хвоі ад хмелю.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: IPA - Belgian (Бельгийский IPA)
- Алкоголь: 8.0% ABV
- Горечь: 70 IBU
- Начало выпуска: 14.04.2021
- Плотность: 16.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4264272
- Хмель: Simcoe
- Солод: Pilsner
- Рейтинг в Untappd: 4.122 (215 оценок)