1
Sour - Other Gose
2
Лакальнае вар’яцтва вакол вострага таматнага піва не абмінула і нас. Мы ўжо выпусцілі некалькі такіх гатункаў у абмежаванай колькасці для нашага тапрума, а цяпер запускаем лінейку Saĺsa. У ёй будуць выходзіць розныя напоі з таматамі, а распачынаем яе з вэнджанай варыяцыі. У першую сальсу мы дадалі два розных соусы табаска, чылі перац, мексіканскі соус чылі, тры віды папрыкі — стручковую, вэнджаную і вострую вугорскую, чорны перац, а таксама часнык, крыху пятрушкі, кропу, хмелі-сунэлі, насыціўшы гэта ўсё натуральным дымам. Гэтыя прыправы зрабілі шматгранны складаны профіль, даючы роўную вастрыню на працягу ўсяго глытка, якая цудоўна спалучаецца са шчыльнай таматнай базай піва.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: Sour - Other Gose
- Алкоголь: 6.0% ABV
- Начало выпуска: 02.03.2021
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4202165
- Солод: Pilsner × Flaked Wheat
- Добавки: Paprika × Red Pepper × Chili × Garlic × Parsley × Tomato × Black Pepper × Dill
- Рейтинг в Untappd: 4.18 (227 оценок)