IPA - Quadruple
Сонца няўтомна набліжаецца да сваёй самай нізкай кропкі на гарызонце, дні робяцца падобнымі на кароткія перапынкиi памiж доўгімі і бурлівымі начамі, і ва ўсім гэтым мы бачым не роспач, але ж магчымасці. Наша новая лінейка Pošasć — чацвярное ўвасабленне матэрыяльнага і духоўнага. Quadruple IPA, звышвысокая моц якога дапаможа лягчэй перажыць хуткiя маразы, а фантастычны водар дасць надзею на набліжэнне вясны. Для першага піва новай лінейкі мы выбралі хмель Talus, маладога нашчадка Sabro з адкрытым апыленнем. Пах далёкага каліфарнійскага лесу, поўнага дрэваў секвоі, кара якіх пакрыта імглістай расой, пырскі лупіны чырвонага грэйпфрута гарманічна дапоўнены гаркатой таго ж самага грэйпфрута і прыемным салодкiм смакам белага партвейну. Першы глыток гэтага эліксіру выклікае ў нас мільёны эмоцый, і мы марым аб тым, каб падзяліцца гэтымі эмоцыямі з Вамі.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: IPA - Quadruple
- Алкоголь: 12.0% ABV
- Горечь: 80 IBU
- Начало выпуска: 07.12.2021
- Плотность: 24.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4626611
- Хмель: Talus
- Солод: Pilsner
- Рейтинг в Untappd: 4.384 (217 оценок)