Farmhouse Ale - Saison
Штогод мы збіраем першыя вясновыя дзьмухаўцы, каб зрабіць піва з імі. Сакавітыя, духмяныя і поўныя мядовага пылку кветкі, нарваныя ў чыстым полі ўдалечыні ад дарог і гарадскога жыцця, аддаюць у піва свой салодкі пах, а таксама лёгкую гарчынку. У гэты раз дзьмухаўцы мы выкарысталі ў новым сэзоне — адным з нашых улюбёных стыляў піва. Гэта вельмі піткі напой, які можа спатоліць смагу ў спёку, але ён мае складаны смак з процьмаю нюансаў. Сэзон з дзьмухаўцамі атрымаў саламяна-залацісты колер і белую трывалую пену. Пах кветкава-травяністы з эстэрнымі адценнямі дрожджаў. Смак соладавы, досыць сухі, з мінеральным характарам і прыемнай гарчынкай у паслясмаку. Частку гатунку мы выпускаем зараз, а другую — пералілі ў бонду з-пад чырвонага віна на вытрымку, каб зрабіць смак гэтага піва яшчэ больш цікавым.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: Farmhouse Ale - Saison (Сэзон)
- Алкоголь: 6.9% ABV
- Начало выпуска: 06.07.2021
- Плотность: 13.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4393623
- Хмель: Columbus
- Солод: Pilsner
- Добавки: Dandelion
- Рейтинг в Untappd: 4.164 (132 оценки)