Pilsner - German
У пагоне за новым, папулярным і самым сучасным вельмі лёгка выпусціць блізкае, простае, але таму не меней хвалявальнае і захапляльнае. Для нашага самага першага пiлснера ў нямецкім стылі мы скарысталі мясцовы светлы солад, найсвяжэйшы лакальны хмель Saaz ураджаю 2021 года ад адзінай гаспадаркі ў Беларусі, што займаецца яго гадоўляй, і надзейны штам лагерных дражджэй ад самага старога бровара ў свеце, наўпрост з манастыроў на вяршынях баварскіх гор. Адкрытае браджэнне пры нізкіх тэмпературах дало чысты водар вясновых лугавых кветак, павольных цытрусавых, а двухмесяцовая лагерызацыя дазволіла акуратна ўплесці гэтыя водары ў мяккі смак свежага хлеба, трошку мінеральны, апраўлены выразнай хмелевай гаркатой. Нефільтраваны, хрумсткі і на дзіва піткі, гэты лагер — наша даніна павагі тым людзям, дзякуючы працы якіх піва з набора інгрэдыентаў, прывезеных з усяго свету, пераўтвараецца у сапраўдны свойскі напой.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: Pilsner - German
- Алкоголь: 4.8% ABV
- Горечь: 35 IBU
- Начало выпуска: 12.02.2022
- Плотность: 12.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4710363
- Хмель: Saaz
- Солод: Pilsner
- Рейтинг в Untappd: 4.162 (143 оценки)