Sour - Berliner Weisse

Нямецкі гістарычны стылі піва берлінер вайсэ яскрава вярнуўся з нябыту і ў апошнія гады з’явіўся ў лінейцы прадуктаў амаль кожнага бровара. Цяпер яго звычайна робяць метадам kettle sour, хаця раней гэта піва было выключна змяшанага браджэння з удзелам лактабактэрый і брэтаў. Мы абралі менавіта гэты шлях, як найлепшы спосаб зрабіць аўтэнтычны, складаны і цікавы берлінер вайсэ. Гэта піва зброджана ўласным блэндам дрожджаў, лактабактэрый і брэтаў і даспявала і даброджвала некалькі месяцаў у бутэльках, у выніку чаго атрымала свой унікальны профіль з выразнай кіслінкай.
Адмыслова для ўласнага тапрума мы зрабілі абмежаваную партыю з дабраджваннем у кегах, каб наліць такое ж вытрыманае піва з крана. У келіх можна дадаць сіроп з маліны ці дзярачкі, як спрадвеку рабілі ў берлінскіх піўных.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: Sour - Berliner Weisse
- Алкоголь: 3.7% ABV
- Начало выпуска: 04.02.2021
- Плотность: 7.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4165888
- Солод: Pilsner × Wheat
- Рейтинг в Untappd: 4.239 (232 оценки)