Malanka

Mroiva: Galaxy

1

Pale Ale - New England

ABV
3.80
IBU
0.00
OG
11.00
2

Пасля працяглай зімовай паўзы мы аднаўляем выпуск гатункаў у лінейцы звышлёгкіх і суперпіткіх NEIPA «Мроіва». Новы гатунак зроблены з аўстралійскім хмелем Galaxy, які вельмі хутка стаў папулярным сярод аматараў сакавітых і духмяных IPA. Гэты хмель мае яскравы пах з фруктовымі і ягаднымі ноткамі. Усё гэтае багацце ён перадаў у піва. Гатунак мае непраглядны жоўты колер, выразны хмелевы профіль з тонамі суніцаў, цытрусаў і манга і аксамітны смак з ледзь заўважнай хмелевай гарчынкай.

Описание производителя

НАПИШИТЕ НАМ

Пивоварня Malanka

Мы с радостью проконсультируем Вас по любым вопросам.