Malanka

Morak: Žytniovy

1

Porter - Baltic Imperial / Double

ABV
11.30
IBU
0.00
OG
26.00
2

Мы доўга і цярпліва чакалі моманту, калі будзем адчуваць сябе дастаткова упэўнена ў працы з лагернымі дражджамі, каб выпрабаваць свае сілы на сапраўдным балтыйскім портары нізавога браджэння. У нашым новым рэлізе з серыі Morak мы скарысталі найлепшыя, выключна нямецкія светлыя і цёмныя салады, нямецкі штам лагерных дрожджаў, а каб зрабіць гэты портар падобным на сапраўдны кавалачак жытнёвага хлеба з берагоў Балтыйскага мора, дадалі да яго жыта і кмен. Лагерызаваны чатыры месяцы, каб атрымаць тую самую збалансаванасць лагернага портара, ён насычаны цудоўнымі водарамі цёмнага хлеба, шакаладнага печыва i сакавітага чарнасліва. Непрагляна чорны i звышмоцны, у келіху Morak раскрываецца палітрай сагравальных смакаў. Але ж гэта смачна!

Описание производителя

НАПИШИТЕ НАМ

Пивоварня Malanka

Мы с радостью проконсультируем Вас по любым вопросам.