Mild - Dark
Большасць класічных стыляў добра знаёмая ўсім нам. Але ж ёсць і такія, пакаштаваць каторыя бывае вельмі складана. Англійскі Dark Mild менавіта з тых стыляў, прадстаўнікоў якіх калі і магчыма знайсці, то толькі ў маленькіх і ўтульных брытанскіх пабах. Вельмі лёгкі (часцей за ўсё не вышэй за 4% алкаголю), але ж разам з тым цудоўны ў сваёй соладавай складанасці, ён звычайна прыцягвае тых, хто жадае больш насычанага смаку без звышвысокага градуса. У нашым майлдзе мы выкарысталі традыцыйны англійскі гатунак светлага соладу Maris Otter, дадалі да яго спецыяльных і смажаных саладоў, каб падкрэсліць выдатны смак нугі з лясных арэхаў, тофі і халоднай кавы, ашчадна ахмялілі такім жа традыцыйным East Kent Goldings, які прыўнёс ледзь заўважны арамат лугавога мёду. Гэты напой ідэальна пасуе павольнай гутарцы ў бары ці прыемнай вячэры ля вогнішча.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: Mild - Dark
- Алкоголь: 3.8% ABV
- Горечь: 22 IBU
- Начало выпуска: 01.06.2022
- Плотность: 11.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4865371
- Хмель: East Kent Golding
- Солод: Pilsner × Caraaroma × Maris Otter × Vienna × Chocolate
- Рейтинг в Untappd: N/A