IPA - Imperial / Double
Да з’яўлення ў шырокім доступе гатункаў аўтахтоннага амерыканскага хмелю з групы neomexicanus Sorachi Ace лічыўся найбольш экстравагантным. Ён быў выведзены ў Японіі ў 70-х, але ў крафтавым піваварэнні стаў вядомым толькі ў сярэдзіне 00-х, калі пачаўся недахоп хмелю ў ЗША і мясцовыя бровары не былі вымушаныя шукаць новыя гатункі далёка за межамі вядомых рэгіёнаў хмеляводства. Sorachi Ace мае нязвыклы пах і смак, які часцей за ўсё характарызуюць адценнямі лімону, гарбаты, але таксама кропу і нават часныку. Ён утрымлівае вялікую колькасць альфа-кісляў, таму найбольш падыходзіць да класічных IPA. Мы выкарысталі яго для нашага новага падвойнага «ўэст-коўста» з лінейкі «Ліхаманка», дзе патрэбныя не толькі выразная горыч, але і цікавы хмелевы профіль. Вынікам стала піва залаціста-бурштынавага колеру са стойкай белай пенай. У паху дамінуюць цытрусавыя і вострыя адценні з ноткамі лугавых зёлкаў і кінзы, смак насычаны, соладавы з чыстай горыччу, якая ў паслясмаку пакідае лёгкую аскомістасць.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: IPA - Imperial / Double (Двойной IPA)
- Алкоголь: 8.0% ABV
- Горечь: 70 IBU
- Начало выпуска: 12.08.2021
- Плотность: 18.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4453220
- Хмель: Sorachi Ace
- Солод: Pilsner
- Рейтинг в Untappd: 4.177 (208 оценок)