Malanka

Lichamanka: Palisade

1

IPA - Imperial / Double

ABV
8.00
IBU
90.00
OG
18.00
2

Хмель Palisade не так вядомы ў нашых шыротах, як іншыя гатункі, і вельмі рэдка выкарыстоўваецца ў сінгл-хоп IPA. Але мы вырашылі паспрабаваць зрабіць такое піва, бо Palisade мае цікавы профіль. Сярод яго продкаў называюць еўрапейскія гатункі хмелю Fuggle і Tettnanger, якія вылучаюцца травяністым і кветкавым профілем. Але, дзякуючы амерыканскай селекцыі і клімату, ён, апроч гэтага, прыўносіць у піва адценні трапічнай садавіны з ноткамі манга і абрыкоса. Новая «Ліхаманка» ў выніку атрымалася насычанай і вельмі піткай, з выразным хмелевым характарам і працяглай, але не жорсткай горыччу ў паслясмаку.

Описание производителя

НАПИШИТЕ НАМ

Пивоварня Malanka

Мы с радостью проконсультируем Вас по любым вопросам.