Wild Ale - Other
Асаблівасцю новай лінейкі дзікіх эляў «Гоман» стала сухое ахмяленне, дзякуючы якому і гэтак складанае піва атрымлівае дадатковыя смакава-араматычныя характарыстыкі. У першае піва ў серыі мы дадалі адзін з найбольш цікавых і арыгінальных гатункаў хмелю апошняга часу, вядомага пад кодавай назвай HBC 472. Ён мае дзікую прыроду паходжання ад амерыканскага аўтахтоннага хмелю neomexicanus і, апроч звыклых кветкава-трапічных адценняў, вылучаецца драўняна-ванільнымі ноткамі. Яны яшчэ больш падкрэсліваюць смак піва, якое спачатку было зброджана ўласным блэндам цукраміцэтаў, педыёкокаў, лактабактэрый і брэтанаміцэтаў, а потым вытрымлівалася паўгады ў бондах з-пад чырвонага віна. У выніку шматэтапнага і працяглага працэсу вытворчасці і даброджвання ў бутэльках, «Гоман» мае выразны сухі і фанкавы профіль з мяккай хмелевай гарчынкай у паслясмаку.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: Wild Ale - Other
- Алкоголь: 6.8% ABV
- Начало выпуска: 03.09.2021
- Плотность: 13.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4479140
- Хмель: HBC472
- Солод: Pilsner
- Рейтинг в Untappd: 4.243 (383 оценки)