Lichtenhainer
Глог, верагодна, зараз успрымаецца большасьцю людзей выключна як мем, звязаны з даступнымі лекавымі настоямі. Толькі ня варта з паблажлівай усмешкай ставіцца да гэтага дрэва і ягоных пладоў. Яны, сапраўды, вельмі карысныя і дапамагаюць пры сардэчна-сасудзістых захворваннях, а таксама пазітыўна ўплываюць на працу пячонкі і шчытападобнай залозы. Апроч гэтага плады глогу выкарыстоўваюцца і ў кулінарыі. На смак яны падобныя да яблыкаў — мяккія, сопкія, даволі салодкія, з вялікім утрыманнем пектыну. З іх робяць джэмы, мармелады, соусы да розных страваў і нават віно, а мы вырашылі дадаць глог у піва. Базай для яго стаў ліхтэнхайнер — кісла-вэнджаны стыль, які паходзіць з Нямеччыны. Глог зрабіў колер піва жоўта-ружовым і прыўнёс тонкія кветкавыя і ледзь заўважныя медовыя ноткі ў паху, а таксама даўкія адценні ў смаку.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: Lichtenhainer
- Алкоголь: 4.3% ABV
- Начало выпуска: 12.11.2020
- Плотность: 9.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4047068
- Солод: Flaked Wheat × Whisky × Pilsner
- Добавки: Hawthorn
- Рейтинг в Untappd: N/A