Lichtenhainer
Не спыняемся захапляцца старадаўнім нямецкім півам ліхтэнхайнер, таму зноў зрабілі гатунак у такім рэдкім стылі. Гэта лёгкае і кіслае піва робіцца з выкарыстаннем вэнджанага соладу, добра пасуе да цяперашняга надвор’я і выдатна спалучаецца з летнімі стравамі. У гэты раз мы выкарысталі солад, які сушыцца на торфе — ён прыўнёс яшчэ больш вэнджаных адценняў піву, а таксама дадалі айву, сабраную на адной з фермерскіх гаспадарак паўночнага захаду Беларусі. Гэтыя плады рэдка ўжываюць у свежым выглядзе, бо яны вельмі кіслыя і вяжучыя. Але ў напоях айва раскрываецца сакавітым пахам і далікатным смакам. У выніку атрымалася асвяжальнае піва з прыемным дымным пахам, выразнай кіслінкай і даўкім смакам айвы.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: Lichtenhainer
- Алкоголь: 4.0% ABV
- Начало выпуска: 09.08.2021
- Плотность: 11.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4444712
- Солод: Peated × Wheat
- Добавки: Quince
- Рейтинг в Untappd: 4.129 (219 оценок)