Stout - Imperial / Double Oatmeal
Калі вас адолела адчуванне, што вялізная чорная хмара зацягнула небасхіл і не дае святлу прабіцца скрозь злосную заслону, то трэба паставіць усе справы на паўзу і зрабіць глыток аўсянага стаўта. Гэта тая «Хмара», якая дазволіць вам хаця б на час адсунуць усе турботы ўбок і зноў атрымаць асалоду ад жыцця. Гэтым напоем мы распачынаем новую лінейку імперскіх стаўтаў, у якіх акцэнт зроблены на мяккую структуру, атрыманую з дапамогай аўсяных шматкоў.
Першы гатунак — базавы, без аніякіх дадаткаў. У піва брутальны выгляд — чорна-карычневы матавы колер і трывалая бронзавая пенная шапка. У паху дамінуюць адценні кавы з вяршкамі і смажанага зерня. Цела насычанае, шчыльнае, крэмавае, а ў аксамітным смаку праяўляюцца ноткі шакаладу, арэхаў і пражанай аўсянкі. Гэты жывільны напой створаны, каб дарыць радасць!
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: Stout - Imperial / Double Oatmeal
- Алкоголь: 10.5% ABV
- Начало выпуска: 16.12.2020
- Плотность: 28.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4099305
- Хмель: Columbus
- Солод: Chocolate × Pilsner × Biscuit × Flaked Oats
- Рейтинг в Untappd: 4.45 (222 оценки)