1
IPA - American
2
Во халера! Malanka зварыла звычайны IPA! Першы адзінарны IPA максімальна падобны на нашыя цудоўныя падвойныя і патройныя IPA, але значна лягчэй: тут таксама шмат хмелю, яскравы пах і насычаны хмелевы смак, затое менш алкаголю. Піва мае чысты саламяны колер, стойкую белую пену і выразны смак. Дзякуючы топаваму хмелю Citra у напоі праяўляецца характэрны пах з тонамі лімоннага джэму і цэдры лайма, а таксама трапічныя адценні і пікантныя ноты свежай мяты.
Назва вас пужае ці дзівіць? Мы проста працягваем «хваравіты» ланцужок хмелевых гатункаў, які пачаўся з ліхаманкі. Калісці горкі настой з хмелю выкарыстоўваўся для лячэння малярыі і іншай трасцы. Наша піва такое ж горкае і выратавальнае.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: IPA - American (Американский IPA)
- Алкоголь: 6.9% ABV
- Горечь: 60 IBU
- Начало выпуска: 21.10.2020
- Плотность: 16.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4015950
- Хмель: Citra
- Солод: Pilsner
- Рейтинг в Untappd: 4.273 (185 оценок)