1
IPA - American
2

Наш новы IPA Chaliera у стылі заходняга ўзбярэжжа ЗША гэтым разам цалкам прысвечаны хмелю Centennial. Яго гісторыя ідзе нага ў нагу з развіццём крафтавай галіны, і класічны статус гэтага хмелю ні ў якім разе не прымяншае яго значэння і смакавых якасцяў. Знакавы для шмат якіх бровараў і легендарных гатункаў, такіх як Sierra Nevada Celebration Ale, Bell’s Two Hearted Ale і Founders Centennial IPA, ён напаўняе наш IPA водарамі маладых хваёвых шышак, горкага ружовага грэйпфрута і тонкімі, ледзь улоўнымі адценнямі маладых кветак шыпшыны. Горкая, духмяная і на дзіва піткая, наша Chaliera будзе выдатным дадаткам да няспешнай гутаркі ў бары ці прыемнай хатняй вячэры.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: IPA - American (Американский IPA)
- Алкоголь: 6.0% ABV
- Горечь: 80 IBU
- Начало выпуска: 25.02.2022
- Плотность: 15.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4725957
- Хмель: Centennial
- Солод: Pilsner
- Рейтинг в Untappd: 4.286 (133 оценки)