Stout - Imperial / Double
Амаль паўтары гады таму мы выпусцілі першае сумеснае піва з нашымі сябрамі з Jungle Brewery — вэнджаны імперскі стаўт Bahna. За гэты час мы зварылі яшчэ некалькі гатункаў, некаторыя з якіх з’явяцца толькі праз пэўны час. Але надышоў момант зноў выпусціць Bahna, толькі з удасканаленым рэцэптам. Нам падалося, што шмат торфу не бывае, — мы ж з Беларусі! — таму выкарысталі ў гэты раз самы вэнджаны солад, які мы толькі змаглі знайсці. Солад Ultra Peat ад шатландскага вытворцы Crisp Malt утрымлівае 80 ppm фенолаў і выкарыстоўваецца пры вытворчасці мясцовых дыстылятаў. Ягоны дымны профіль з характэрнымі адценнямі гумы, ёду і крэазоту знаёмы аматарам астраўнога віскі. З ягонай дапамогай нам атрымалася дамагчыся максімальна дымнага паху і смаку. Разам са шчыльным і моцным целам яны ствараюць запамінальны напой, які спадабаецца не толькі аматарам імперскіх стаўтаў, але і прыхільнікамі чыгуначных вандровак і шатландскага віскі.
- Пивоварни: Jungle Brewery × Malanka
- Стиль: Stout - Imperial / Double
- Алкоголь: 12.0% ABV
- Начало выпуска: 06.10.2021
- Плотность: 31.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4533536
- Солод: Pilsner × Whisky × Biscuit × Flaked Oats × Peated × Roasted Barley × Chocolate × Munich
- Рейтинг в Untappd: 4.549 (439 оценок)