1
IPA - White
2
Дзверы ў апошні месяц лета мы адчыняем з дапамогай новай лінейкі піва «Абшар». У яе межах будуць выпускацца так званыя белыя IPA — ахмеленыя элі, у базе якіх прысутнічае вялікая колькасць пшанічнага соладу ці пшанічных шматкоў. Дзякуючы гэтаму такія IPA маюць больш мяккі профіль, што робіць піва максімальна піткім. У першым гатунку за хмелевы профіль адказвае Ekuanot. Ён прыўнёс выразныя цытрусавыя і ягадныя ноткі ў паху, а таксама працяглую, але лагодную горыч у смаку без залішніх травяністых адценняў. Фініш — з лёгкімі тонамі чорнага перцу, вінаграду і хвоі.
- Пивоварня: Malanka
- Стиль: IPA - White
- Алкоголь: 6.9% ABV
- Горечь: 50 IBU
- Начало выпуска: 03.08.2021
- Плотность: 17.0%
- Untappd: https://untappd.com/b/-/4441118
- Хмель: Ekuanot
- Солод: Flaked Wheat × Wheat × Pilsner
- Рейтинг в Untappd: 4.106 (267 оценок)